Использование файлов Cookie
Мы используем файлы cookie, разработанные нашими специалистами и третьими лицами, для анализа событий на нашем веб-сайте. Продолжая просмотр страниц нашего сайта, вы принимаете условия его использования. Более подробные сведения смотрите в Политике конфиденциальности.
Принять Настроить Отклонить
Компания Компания
+375 (17) 257-91-49
220070, г. Минск, ул. Буденного, 21
Пн-Чт: 9:00-18:00 Пт: 9:00-15:30
Поиск
Государственное предприятие «Издательство «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ»
Интернет-магазин

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя тэматычнага нумара “Роднага слова"

5 мар 2026
Яркае вясновае неба, цеплыня сяброўскіх усмешак, шчырая радасць ад сустрэчы аднадумцаў. Менавіта ў такой атмасферы прайшла прэзентацыя нумара “Роднага слова”, прысвечанага 85-годдзю філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Над гэтым праектам рэдакцыя часопіса і купалаўцы працавалі амаль цэлы год. Вынікам сутворчасці стаў адметны выпуск выдання, які годна прадставіў шырокую панараму актуальных навуковых даследаванняў гарадзенцаў.

050326_рс.png

050326_рс1.jpg

050326_рс2.jpg

050326_рс3.jpg

050326_рс4.jpg

У прэзентацыі, якая адбылася ў навуковай бібліятэцы ўніверсітэта, узялі ўдзел галоўны рэдактар “Роднага слова” Наталля Шапран, прарэктар па навуковай працы Купалаўскага ўніверсітэта Наталля Башун, дэкан філфака Святлана Ганчар, а таксама выкладчыкі, выпускнікі, сённяшнія студэнты і нават абітурыенты факультэта. Мадэратарам мерапрыемства выступіў загадчык навуковай  бібліятэкі ўніверсітэта Мікалай Грынько. 

050326_рс5.jpg

050326_рс6.jpg

050326_рс7.jpg

Наперадзе новыя праекты і ўмацаванне традыцый прафесійнага ўзаемадзеяння, што злучае “Роднае слова” і філолагаў Гродзеншчыны не адно дзесяцігоддзе.

050326_рс8.jpg

050326_рс9.jpg